Правілы і умовы
- Апостальскія благаслаўленні выдае афіцыйнае прадстаўніцтва Святога Пасаду — Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
- Апостальскае благаслаўленне можна атрымаць з наступных нагодаў:
- хрост
- Першая святая Камунія
- канфірмацыя
- сакрамэнт сужэнства
- прэзбітэрскае пасвячэнне / пасвячэнне сталага дыяканату
- прынясенне манаскіх абяцанняў
- кансэкрацыя ў дзявоцтве ў свеце
- гадавіна сакрамэнтальнага сужэнства
- гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння
- гадавіна манаскіх абяцанняў
- юбілей / дзень народзінаў
- пасвячэнне касцёла / гадавіна пасвячэння касцёла
- гадавіна заснавання ўстановы або арганізацыі
- іншая нагода.
- Апостальскае благаслаўленне можа атрымаць выключна католік. Калі аб благаслаўленні просіць сужэнства ці сям’я, то прынамсі адзін з сужонкаў павінен быць католікам.
- Для арганізацый і ўстаноў благаслаўленне можна атрымаць толькі калі гэта каталіцкая арганізацыя ці ўстанова.
- Для атрымання апостальскага благаслаўлення для сужэнства або сям’і патрэбная даведка ад ксяндза пробашча аб сакрамэнтальным сужэнстве, якую належыць выслаць па пошце на адрас: 220125, Мінск, Гарадзецкая 22/151. Фармуляр даведкі аб сакрамэнтальным сужэнстве можна спампаваць тут >>>
- Пасля афармлення электроннай заяўкі з вамі скантактуецца адміністратар для ўдакладнення інфармацыі і ўмоваў.
- Сярэдні тэрмін выканання складае 14 працоўных дзён.
- Дадатковую інфармацыю можна атрымаць
- па тэлефоне: +375 29 316 91 69
- e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
- Афармляючы заяўку, вы прымаеце пададзеныя ўмовы і згаджаецеся на выкарыстанне вашых асабістых дадзеных. Вашы асабістыя дадзеныя будуць выкарыстаны выключна ў мэтах атрымання Апостальскага благаслаўлення.
запоўніць форму заяўкі