Найбольш урачыстай і велічнай формай благаслаўлення ў Каталіцкім Касцёле з’яўляецца Апостальскае, або Папскае благаслаўленне, якое Святы Айцец удзяляе непасрэдна ці праз іншую асобу, напрыклад, праз свайго прадстаўніка — Апостальскага нунцыя або іншага біскупа.

У Беларусі Апостальскія благаслаўленні выдае афіцыйнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў нашай краіне —  Апостальская Нунцыятура, а іх распаўсюджванне даручана Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.

Асаблівая форма Апостальскага благаслаўлення — дыплом, выпісаны на спецыяльным пергаміне, выдадзены ад імя Святога Айца Ватыканскім бюро Апостальскай дабрачыннасці (Elemosineria Apostolica). Прынцыпы службы Апостальскай дабрачыннасці склаліся яшчэ ў ХІІІ ст. падчас пантыфікату папы Грыгорыя Х.

У ХІХ ст. Папа Леў ХІІІ, каб палегчыць збор сродкаў на дзейнасць Апостальскай дабрачыннасці, пачаў ад свайго імя ўдзяляць Апостальскае благаслаўленне ў выглядзе дыплома на пергаміне, сапраўднасць якога пацвярджалася подпісам і пячаткай Папскай канцылярыі. З 1893 года Апостальскае благаслаўленне можна атрымаць з той ці іншай значнай нагоды.

Для атрымання Папскага благаслаўлення неабходна азнаёміцца з правіламі і ўмовамі аказання паслугі і запоўніць форму заяўкі:

запоўніць форму заяўкі